БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Беларус з ЗША прыехаў у Беларусь. Яго затрымалі і судзяць па чатырох палітычных артыкулах

10.10.2024 / 15:1

Nashaniva.com

Пра затрыманне Аляксандра Судніковіча стала вядома ў канцы мая.

64-гадовы Аляксандр Судніковіч на відэа сілавікоў казаў, што ён у 2021 годзе пакідаў каментары з ухваленнем дзеянняў Андрэя Зельцэра, які загінуў падчас перастрэлкі супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком, піша «Вясна».

Вядома, што Аляксандр доўгі час жыў у ЗША.

Цяпер Аляксандра абвінавачваюць паводле арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 2 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суд над ім распачнецца 1 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Яўген Хаткевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула