Інфляцыя з пачатку года складае 6 працэнтаў

Рост спажывецкіх цэн па базавым спісе тавараў і паслуг у верасні склаў 5,1% у параўнанні з аналагічным перыядам летась.

10.10.2024 / 15:17

Для параўнання: у студзені і лютым гэты паказчык быў роўны 4,0%, у сакавіку і красавіку — 4,1%, у маі — 4,5%, у чэрвені і ліпені — 4,7%, у жніўні — 4,8%.

Гадавая інфляцыя па зводным спісе тавараў і паслуг у верасні склала 6,0%. У студзені яна была роўная 5,9%, у лютым, сакавіку і красавіку — 5,6%, у маі — 5,7%, у чэрвені — 5,8%, у ліпені — 5,5%, у жніўні — 6,1%.

Пры разліку базавай інфляцыі выключаецца змяненне коштаў на асобныя тавары і паслугі, якія падвяргаюцца ўплыву фактараў адміністрацыйнага і сезоннага характару, пішуць Banki24.by.

Nashaniva.com