У Брэсце асудзілі ўжо 11-ю групу за «грубае парушэнне парадку» ў 2020 годзе

У судзе Ленінскага раёна Брэста 9 кастрычніка асудзілі яшчэ трох чалавек паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушае грамадскі парадак). Крымінальную справу супраць берасцейцаў разглядала Крысціна Папова, піша «Вясна».

10.10.2024 / 18:14

Адзін з асуджаных Яўген Бычко

Судзілі гэтым разам трох чалавек Сяргея Нічыпарука, Аляксандра Клімашэвіча і Яўгена Бычко. Усім ім урэшце прызначылі рэальнае зняволенне:

Сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Вядома, што дырэктара брэсцкай кампаніі Яўгена Бычко жорстка затрымалі на трасе M1 у сярэдзіне ліпеня. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДАІ, а пазней пад'ехалі сілавікі, якія яго і затрымалі. На запісаным сілавікамі відэа Бычко гаворыць, што ўдзельнічаў у паслявыбарчай акцыі пратэсту ў Брэсце.

Такім чынам, ужо вядома пра 61 чалавека, якія атрымалі тэрміны паводле арт. 342 КК за пратэсты, якія праходзілі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

У Брэсце яшчэ пяцярых асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га. А ўсяго па справе — ужо 58 чалавек

У Гомелі будуць разглядаць заяву аб амністыі для палітзняволенай Алены Гнаўк

Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава

Nashaniva.com