У Беларусі распрацавалі «разумны» ліфт

Кампанія «Магілёўліфтмаш» распрацавала «разумны ліфт», паведамілі ў Мінпраме. Гэты ліфт сам адчыняе дзверы і спыняецца на патрэбным паверсе без патрэбы націскаць кнопкі.

10.10.2024 / 18:27

Фота: Мінпрам

«Разумны» ліфт падтрымлівае ўнікальную тэхналогію бесключавога доступу па BLE ў фармаце «вольныя рукі». Ім можна кіраваць пры дапамозе мабільнага тэлефона. Для гэтага неабходна спампаваць на смартфон мабільную праграму.

Праз Bluetooth сістэма «бачыць» патэнцыйнага пасажыра і накіроўвае сігнал выкліку. Карыстальніку не трэба націскаць на кнопку, каб увайсці ў ліфт. Сістэма сама ідэнтыфікуе пасажыра пры набліжэнні і адчыняе дзверы. Пасля яна дастаўляе на паверх, пазначаны карыстальнікам у праграме.

Як выглядае самы ўзорны пад'езд у Мінску

У Мінску 20-гадовы рабочы зваліўся з сёмага паверха ў ліфтавую шахту

«Польскі вазок у параўнанні з беларускім — касмічны карабель». Беларус, які не можа хадзіць, — пра ўмовы для інвалідаў у Польшчы і на радзіме

Nashaniva.com