Зноў спрабуюць прадаць з аўкцыёна палац у Жалудку на Шчучыншчыне

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх у пасёлку Жалудок Шчучынскага раёна зноў выставілі на аўкцыён. РАней вядомую сядзібу ўжо спрабавалі пусціць з малатка, але пакупнікоў не знайшлося.

10.10.2024 / 19:37

У верасні сядзібу спрабавалі прадаць за 600 тыс. рублёў, але купцоў не знайшлося. Цяпер кошт зніжаны да 304 тыс.

Заяўкі прымаюцца да 25 кастрычніка, аўкцыён адбудзецца 29-га.

Вялікая сядзіба была пабудаваная ў 1907 годзе Людвікам Святаполк-Чацвярцінскім па праекце італьянскага архітэктара Уладзіслава Марконі. Комплекс уключае сядзібу, флігель, кузню, гаспадарчыя пабудовы і парк, якія часткова захаваліся да нашых дзён. 

У 2010 годзе на тэрыторыі комплекса здымалі першы беларускі фільм жахаў «Масакра», заснаваны на навеле французскага пісьменніка Праспера Мэрыме «Локіс» і старабеларускіх легендах. Дзеянне фільма адбываецца ў 60-я гады XIX стагоддзя.

У цэнтры Мінска выставілі на таргі незвычайны па форме будынак

«Белавія» прадае апошні канадскі самалёт са свайго авіяпарку

У цэнтры Мінска за $2 мільёны прадаецца заводскі корпус

Nashaniva.com