Адбыўся новы выбух на нафтабазе ў Феадосіі, якая гарыць чацвёрты дзень
На найбуйнейшай у Крыме нафтабазе, якая гарыць ужо чацвёрты дзень пасля ўдару Узброеных сіл Украіны, адбыўся новы выбух. На апублікаваным відэа, відаць, як у выніку выбуху ў неба падымаецца слуп полымя.
11.10.2024 / 01:06
Скрыншот з відэа
Акупацыйны кіраўнік Крыма Сяргей Аксёнаў назваў сітуацыю ў Феадосіі «выкідам гаручых матэрыялаў на адным з тэрміналаў».
«Тэрмінал акружаны супрацоўнікамі профільных службаў, таксама на месцы знаходзяцца ўсе кіраўнікі. Трымаю сітуацыю на асабістым кантролі, кожныя паўгадзіны атрымліваю даклады з месца здарэння па відэасувязі», — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале.
Па яго словах, з-за выбуху нібыта «зона эвакуацыі не павялічваецца». Між тым з ваколіц нафтабавы напярэдадні вывезлі больш за 1100 мясцовых жыхароў.
УСУ атакавалі нафтабазу ў Феадосіі ў дзень нараджэння Уладзіміра Пуціна 7 кастрычніка. На ёй пачаўся моцны пажар. Паводле некаторых звестак, удар быў нанесены амерыканскімі ракетамі ATACMS. У сацсетках тады з'явіліся фатаграфіі з трыма слупамі густога чорнага дыму. Гарадскія ўлады ўвялі рэжым тэхнагеннай надзвычайнай сітуацыі муніцыпальнага характару.
На Феадасійскай нафтабазе ў Крыме адбыўся пажар
Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі
У Варонежскай вобласці на нафтабазе адбыўся пажар з-за ўдару дрона
Пажар на нафтабазе ў Растоўскай вобласці нарэшце патушылі