Расія перакінула ў Курскую вобласць 50 тысяч чалавек — Сырскі

Расія перакінула каля 50 тысяч вайскоўцаў у Курскую вобласць Расіі, чым аслабіла свае пазіцыі на фронце ва Украіне. Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі, піша «Украінская праўда».

11.10.2024 / 07:41

Фота: тэлеграм Аляксандра Сырскага

Па словах Сырскага, расійскія войскі перакінулі гэтыя сілы з іншых франтоў, дзе яны вялі наступальныя дзеянні.

«Мы ведаем, што на Курскі кірунак было перакінута каля 50 тысяч вайскоўцаў з іншых напрамкаў», — сказаў ён.

Галоўнакамандуючы таксама падкрэсліў, што такія дзеянні РФ прывялі да паслаблення расійскіх груповак на іншых кірунках, у прыватнасці ў Запарожскай, Херсонскай абластях і на Краматорскім кірунку.

«Гэта, вядома, палегчыла нам умовы для вядзення абарончай аперацыі», — дадаў ён.

Nashaniva.com