У Мінпрыроды назвалі самы буйны зялёны горад Беларусі

За студзень — жнівень 2024 года ў Беларусі высадзілі больш за 200 тыс. дрэў і 299 тыс. кустоў. Пры гэтым самым зялёным з буйных гарадоў у ведамстве назвалі Віцебск, а з раёнаў сталіцы — Партызанскі.

11.10.2024 / 09:36

Фота: spadchyna.by

Узровень азелянення Віцебска складае 49,1%. На другім месцы Брэст — 45,7%. Далей ідуць: Магілёў — 44,3%, Гомель — 42,5%, Мінск — 42,1% і Гродна — 41,8%.

У Партызанскім раёне сталіцы гэты паказчык наогул складае 69%. А менш за ўсё зялёных насаджэнняў у сталічным Кастрычніцкім раёне — усяго 24,2%.

Nashaniva.com