Сілавікі затрымалі маці дваіх дзяцей з Мінска

Сілавікі затрымалі маці дваіх дзяцей з Мінска і былую ўдзельніцу арганізацыі «Моладзь БНФ». Відэа з яе ўдзелам апублікаваў праўладны канал.

11.10.2024 / 13:28

На відэа затрыманая мінчанка распавядае, што ў 2007 годзе цікавілася беларускай мовай і культурай, была ўдзельніцай «Моладзі БНФ», але пазней пакінула арганізацыю.

Яна таксама згадвае, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах, заклікала ў чатах перакрываць дарогі і абражала сілавікоў.

На відэа паказаны скрыншот перапіскі, дзе мінчанка піша, што з’яўлялася «старшынёй Фрунзенскага раёна Моладзі БНФ», і што яшчэ 11 гадоў таму на яе была заведзена справа. Яна таксама згадвае, што мае дваіх дзяцей.

Пакуль невядома, па якіх артыкулах затрымана мінчанка і ў якім становішчы яна цяпер знаходзіцца.

Nashaniva.com