У Гродне пенсіянерка ішла на кірмаш і драпала аўтамабілі

У міліцыю звярнуўся ўладальнік аўтамабіля Mercedes і паведаміў, што на завулку Паповіча яго транспартны сродак хтосьці падрапаў.

11.10.2024 / 14:32

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку падчас праверкі і маніторынгу бліжэйшых камер назірання на дамах, выявілі, як пенсіянерка драпае машыну, піша Newgrodno.by.

Міліцыі ўдалося аператыўна ўстанавіць асобу зламысніцы. Ёй аказалася 71-гадовая мясцовая жыхарка.

Пажылая дама патлумачыла міліцыянтам, што праходзячы міма прыпаркаванага аўтамабіля Mercedes, правяла цвіком па яго правым баку, далей па дарозе на рынак, яна таксама падрапала яшчэ адзін аўтамабіль — Peugeot.

Вяртаючыся дадому, яна зноў праходзіла міма аўтамабіля Mercedes і зноў падрапала яго, але ўжо з іншага боку. Дарэчы, транспартныя сродкі стаялі без парушэння ПДР.

На пытанне: «З якой прычыны пашкодзілі чужыя аўтамабілі?»

Пенсіянерка адказала: «Праз сваю шкоднасць!»

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Хуліганства». Дарэчы, агульная сума шкоды склала 1500 рублёў.

Nashaniva.com