У ЗША выратавалі мужчыну, які дрэйфаваў на халадзільніку ў моры на працягу амаль сутак

Пацярпелы — капітан рыбалоўнага судна. У ноч на 10 кастрычніка, калі ўраган «Мілтан» дасягнуў узбярэжжа ЗША, ён праводзіў рамонтныя работы на караблі. Неўзабаве пасля пачатку шторму сувязь з мужчынам страцілі.

11.10.2024 / 16:02

Ратавальнікі знайшлі капітана за 48 кіламетраў ад узбярэжжа амаль праз суткі — увечары чацвярга. Ён быў у выратавальнай камізэльцы і трымаўся за халадзільнік. Мужчыну шпіталізавалі. 

Гэты чалавек перажыў сапраўдны кашмар нават для самых дасведчаных маракоў. Мяркуецца, што вецер падчас стыхіі дасягаў 33-40 метраў у секунду.

Пенсіянер з Маладзечна зрабіў лодку з пенаплексу — і патануў

У Петрыкаўскім раёне пенсіянер адправіўся рыбачыць на лодцы і заблукаў

Новая Зеландыя ўпершыню з Другой сусветнай вайны страціла карабель у моры

Nashaniva.com