У Мінску 10-гадовы хлопчык выпаў з дзясятага паверха

Дзесяцігадовы хлопчык разбіўся, выпаўшы з акна дзясятага паверха ў Мінску. Дзіця знаходзілася дома адно і чакала маму з працы. Убачыўшы яе каля дома, хлопчык адкрыў акно ў сваім пакоі, каб памахаць ёй, але не ўтрымаўся і ўпаў уніз,паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

11.10.2024 / 18:08

Фота: УУС МІнгарвыканкама

На месца здарэння прыехала хуткая дапамога. Хлопчыка шпіталізавалі, але ён памёр у бальніцы.

«Хлопчык выхоўваўся ў поўнай шчаслівай сям'і, якая па месцы жыхарства характарызуецца толькі са станоўчага боку. Дзіця было адкрытае, аптымістычнае, актыўна ўдзельнічала ў жыцці школы, наведвала заняткі па веславанні», — расказаў начальнік Інспекцыі па справах непаўналетніх Фрунзенскага РУУС Мінска Андрэй Менц. 

Жыхар Баранавічаў выпаў з пяціпавярховіка ў Асіповічах

У Светлагорску аднагадовы хлопчык выпаў з акна дзявятага паверха і застаўся жывым

Двухгадовы хлопчык выпаў з чацвёртага паверха ў Мінску

У Ваўкавыскім раёне шасцігадовы хлопчык выпаў з акна на бетонны спуск у падвал

Nashaniva.com