На Эверэсце знайшлі парэшткі альпініста, які знік 100 гадоў таму

На Эверэсце знайшлі парэшткі, як мяркуецца, альпініста Эндру Ірвіна, які знік без вестак 100 гадоў таму пры спробе ўзыходжання на самую высокую гару свету. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.

11.10.2024 / 22:36

Эндру Ірвін. Фота: Getty Image

«Гэта адкрыццё можа раскрыць адну з самых вялікіх загадак альпінізму», — адзначаецца ў матэрыяле.

Знаходку здзейсніла група альпіністаў, якая здымала дакументальны фільм для National Geographic. Вядомы падарожнік Джымі Чын, які ўзначальваў каманду, назваў гэта адкрыццё «манументальным і эмацыйным момантам».

Эндру Ірвін спрабаваў падняцца на Эверэст у чэрвені 1924 года разам з Джорджам Мэлары. Астанкі Мэлары ўрэшце былі знойдзеныя, а вось Ірвін 100 гадоў лічыўся зніклым без вестак.

Фота: Jimmy Chin

Многія задаваліся пытаннем, ці ўдалося камандзе Ірвіна і Мэлары стаць першымі людзьмі, якія падняліся на Эверэст, за 29 гадоў да таго, як Эдмунд Хілары і Тэнцынг Наргей дасягнулі вяршыні. На працягу многіх гадоў некаторыя спрабавалі знайсці цела Ірвіна, паколькі, як казалі, у яго была камера з непраяўленай плёнкай, якая магла б даказаць, што ён і ягоны партнёр па ўзыходжанні дабіліся поспеху.

Фота: Getty Image

Брытанскія ўлады цяпер правяраюць з дапамогай ДНК, ці сапраўды выяўленыя астанкі Эндру Ірвіна, як паведамілі ў National Geographic. Аднак здымачная група National Geographic амаль упэўненая ў гэтым, паколькі на шкарпэтцы, знойдзенай усярэдзіне чаравіка, вышытыя словы AC Irvine.

Фота: Jimmy Chin

Самая высокая ў свеце гара працягвае надалей расці

«Стабільна 2-3 выпадкі ў год, калі я на мяжы смерці». Просты хлопец з вёскі «захварэў» на альпінізм і змог зрабіць з хобі бізнэс

Эверэст ачысцяць ад смецця пры дапамозе дронаў

«Нашы горы пачалі смярдзець». Альпіністаў, якія лазяць на Эверэст, абавязалі прыбіраць за сабой фекаліі

Nashaniva.com