Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА
Такое адбылося ўпершыню.
12.10.2024 / 08:23
У першы дзень новага сезона Амерыканскай хакейнай лігі (другая па значнасці ліга ў Паўночнай Амерыцы пасля НХЛ) абаронца «Калгары Рэнглерс» Ілля Салаўёў засмуціў брамніка «Абатсфорд Кэнакс» Мікіту Талапілу.
Але ў выніку фарм-клуб «Ванкувера» атрымаў перамогу — 4:3. Перамагчы «касаткам» дапамог не толькі Талапіла, які зрабіў 20 сэйваў, але і Даніла Клімовіч, які закінуў 3-ю шайбу сваёй каманды і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «+2», піша Bysport.
Ілля Салаўёў належыць структуры клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Калгары Флэймз». У мінулым годзе ён правёў за «Флэймз» некалькі матчаў, але перад пачаткам гэтага сезона быў адпраўлены ў фарм-клуб.
Мікіта Талапіла належыць да структуры клуба НХЛ «Ванкувер Кэнакс» і можа стаць першым беларускім галкіперам, які дэбютуе ў НХЛ, калі будзе выкліканы з «Абатсфорда» ў «Ванкувер» (там у структуры ўсяго два варатары).
Пакуль жа сезон у НХЛ пачнуць тры беларусы: Ягор Шаранговіч («Калгары Флэймз»), але ў яго зараз траўма, Аляксей Протас («Вашынгтон Кэпіталз») і Уладзіслаў Калячонак («Юта»).
Сына галоўнага трэнера хакейнага «Дынама» адправілі на Акрэсціна
Ягор Шаранговіч атрымаў траўму перад стартам сезона ў НХЛ
52-гадовы Ярамір Ягр пачаў сезон з галявой перадачы