Ксенія Санковіч наведала Міжнародны алімпійскі камітэт

Падчас двухдзённага візіту ў Лазану генеральнага сакратара Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбыліся яе сустрэчы з прэзідэнтам МАК Томасам Бахам, а таксама прадстаўнікамі аддзела МАК па сувязях з нацыянальным алімпійскімі камітэтамі, піша Прессбол.

12.10.2024 / 15:12

Абмяркоўваліся многія тэмы, сярод якіх пытанні ўдзелу беларускіх атлетаў у міжнародных стартах, а таксама вынікі мінулых Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Таксама Ксенія Санковіч, двухразовы прызёр Алімпійскіх гульняў па мастацкай гімнастыцы, пакінула свой подпіс на ганаровай сцяне алімпійцаў у штаб-кватэры МАК.

Nashaniva.com