Ва Уроцлаве пройдзе Фестываль незалежнай беларускай культуры

Фестываль незалежнай беларускай культуры адбудзецца ва Уроцлаве 16-20 кастрычніка 2024 года. Імпрэза пройдзе ўжо 12-ы раз.

12.10.2024 / 16:26

У праграме фестывалю 2024 года — 19 разнастайных мерапрыемстваў, ад спектакляў і дыскусій да кніжнага кірмаша і канцэртаў.

У першы дзень фестывалю, 16 кастрычніка, пройдзе экскурсія па выставе у Музеі Пана Тадэвуша і пакажуць спектакль «Неверагоднае славянства».

У другі дзень, 17 кастрычніка, адбудзецца адкрытая дыскусія «Пераадольванне стэрэатыпаў. Беларусы, палякі і літоўцы» і пакажуць спектакль «@.КЛЯЦЦЕ».

18 кастрычніка плануецца паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт» і дыскусія.

19 кастрычкіка адкрыецца выстава графікі Юліі Грыцук «Не знікай». А таксама будзе працаваць творчая прастора для дзяцей «Ствараем разам».

У апошні дзень фестывалю, 20 кастрычніка, адбудзецца літаратурная сустрэча «Што далей у літаратуры?» з удзелам Святланы Курс / Евы Вежнавец, Уладзіміра Някляева і Насты Кудасавай, адкрыецца фотавыстава «Постаць».

Больш поўную праграму фестывалю можна пабачыць тут.

Праграма фестывалю Pradmova ў Берліне

Што з беларускага кіно пакажуць на фестывалі «Паўночнае ззянне»? Вялікі спіс

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска

Nashaniva.com