Іран увёў забарону на любыя гаджэты ў самалётах, апроч мабільнікаў

Пра прынятае іранскімі ўладамі рашэнне паведамляе інфармацыйнае агенцтва ISNA са спасылкай на прадстаўніка арганізацыі грамадзянскай авіяцыі Ірана.

12.10.2024 / 19:05

Здымак ілюстрацыйны. Фота: pexels.com

Забарона распаўсюджваецца як на ручную паклажу, так і багаж. Яна была ўведзеная пасля таго, як у розных раёнах Лівана 17 і 18 верасня адбылася дэтанацыя сродкаў сувязі, уключаючы пэйджары і рацыі, якія належалі членам шыіцкага праіранскага руху «Хезбала».

Паводле афіцыйных звестак, тады 37 чалавек загінулі, больш за 3 тысячы параненыя.

«Хезбала» і ўлады Лівана ўсклалі адказнасць за тое, што адбылося, на Ізраіль. Самі ўлады Ізраіля афіцыйна не пацвярджалі, але і не адмаўлялі сваёй датычнасці.

«Масад» планаваў падрыў пэйджараў «Хезбалы» з 2015 года

CNN даведаўся, дзе Ізраіль схаваў выбухоўку пры мініраванні пэйджараў

Як Ізраіль стварыў сучаснага «траянскага каня» для «Хезбалы» — цікавыя дэталі аперацыі з пэйджарамі

Хто і навошта дагэтуль карыстаецца пэйджарамі?

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае

Nashaniva.com