Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй

Гульня Лігі нацый прайшла ў Венгрыі, дзе Беларусь праводзіць хатнія паядынкі.

12.10.2024 / 23:36

football.by

Зборная Беларусі згуляла безгалявую нічыю з камандай Паўночнай Ірландыі ў турніры Ліга нацый дывізіёна С — 0:0.

Сёння ў нашай групе Балгарыя згуляла ўнічыю з Люксембургам. Там таксама галоў не было — 0:0.

Пасля 3-х тураў: Беларусь, Балгарыя — 5, Паўночная Ірландыя — 4, Люксембург — 1.

У аўторак Беларусь згуляе з Люксембургам. А ў лістападзе — з Паўночнай Ірландыяй і Балгарыяй.

Каманда, што зойме 1-е месца ў групе, выйдзе ў вышэйшы дывізіён В, а зборная, што зойме 2-е месца, згуляе ў плэй-оф з камандай дывізіёна В, якая фінішуе там трэцяй.

Беларусы выйгралі ў Люксембурга ў гасцях з лікам 1:0 і згулялі дзве безгалявыя нічыі з Балгарыяй і сёння з Паўночнай Ірландыі

БФФ прэзентавала новую форму нацыянальнай зборнай. Не абышлося без налёту сілавікоў

Зборная Беларусі па пляжным футболе выйшла на чэмпіянат свету

Мінскае «Дынама» адмовілася ад падтрымкі фанатаў на гасцявых матчах Лігі канферэнцый у Польшчы і Фінляндыі

Андрэс Ін'еста завяршыў футбольную кар'еру ў 40 гадоў

З футбольнай зборнай Расіі адмаўляюцца гуляць нават зборныя з «дружалюбных» краін

Nashaniva.com