Гаспадары абабілі дом 120 тысячамі накрывак ад бутэлек — вось як ён выглядае

Незвычайны дом знаходзіцца ў вёсцы Брылькі Валожынскага раёна (Мінская вобласць).

13.10.2024 / 07:44

Скрыншоты відэа obzoor.by

Гаспадыня расказала obzoor.by, што дом упрыгожваў яе муж, якога не стала тры гады таму, дапамагалі таксама дзеці і ўнукі. Дзве пенсіі мужчыны аддаў толькі на цвікі: іх спатрэбілася 120 тысяч — столькі ж, колькі накрывак.

Накрыўкі сям'я збірала два гады. Штосьці на сметніцах выбіралі, штосьці ім людзі прыносілі. Пасля таго, як дом аздобілі, яшчэ нават засталося — у гаражы стаіць тры мяшкі накрывак.

Сюжэты на доме зрабілі розныя — і героі мультфільмаў («Ну, погоди!», «Малыш і Карлсан» і іншыя), і Алімпіяда.

Сама гаспадыня дома вось-вось адсвяткуе 70-годдзе. 20 гадоў яна адпрацавала паштальёнам.

View this post on Instagram

A post shared by ОБЗОР БАЙ МИНСК (@obzoor.by)

Nashaniva.com