У мінскай краме прадаюць двайнікоў вядомых прадуктаў. Толькі зроблены яны не на Захадзе, а ў Расіі

У мінскай краме Prostore знайшліся прадукты, назвы і лагатыпы якіх здаюцца падазрона знаёмымі.

13.10.2024 / 10:21

Двайнікоў вядомых брэндаў заўважыла чытачка «Анлайнера».

Так выглядае марозіва Starbucks са смакам латэ і салёнай карамелі. Да знакамітага Starbucks, яно, вядома, ніякага дачынення не мае.

Але вытворца — Новакузнецкі холадакамбінат у Кемераве — падобна, лічыць, што нічога не парушае. Марозіва ў такой ўпакоўцы ў Расіі выпускаюць ужо некалькі гадоў.

А гэта MyNuts. Нешта такое мы ўжо бачылі на банках Nutella.

На той жа паліцы стаяць BroskoSport і Rock Story's. Здаецца, тут таксама дызайнеры вельмі захапляліся лагатыпам Ritter Sport.

Вялікія вядзерцы марожанага 380 грамаў каштуюць 16,64 рубля, сярэднія па 250 грамаў — 13,99 рубля.

Nashaniva.com