Звыш 500 тысяч кніг нобелеўскай лаўрэаткі Хан Ган раскупілі за чатыры дні толькі ў Карэі

З-за ажыятажнага попыту большасць кніг паўднёвакарэйскай пісьменніцы сталі недаступныя ў найбуйнейшых анлайн-крамах.

13.10.2024 / 22:50

Хан Ган — сёлетняя лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры. Фота: Roberto Ricciuti/Getty Images

Пра гэта паведамляе выданне Reform.news.

«Больш за 500 000 асобнікаў раманаў і апавяданняў, напісаных лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі Хан Кан, былі прададзеныя ў двух буйных інтэрнэт-крамах Паўднёвай Карэі з моманту яе перамогі чатыры дні таму», — паведаміла інфармацыйнае агенцтва Yonhap са спасылкай на два найбуйнейшыя анлайн-крамы.

Адзначаецца, што з чацвярга па 13 кастрычніка было прададзена каля 260 тысяч асобнікаў у анлайн-краме Kyobo і 270 тысяч асобнікаў у анлайн-краме Yes24.

Прадстаўнік адной з кнігарняў паведаміў агенцтву, што дэфіцыт кніг павінен зменшыцца, бо ў пачатку наступнага тыдня паступіць вялікая іх партыя.

Хан Кан атрымала Нобелеўскую прэмію ў чацвер, 10 кастрычніка з фармулёўкай «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і агаляе далікатнасць чалавечага жыцця».

Падрабязней пра яе творчы шлях чытай таксама: Хто такая Хан Ган, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры?

Nashaniva.com