На расійскім вайсковым аэрадроме «Арэнбург-2» знішчаны Ту-134 — ГУР

Такія барты выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, для перавозкі кіруючага складу Мінабароны РФ.

14.10.2024 / 09:14

На аэрадроме «Арэнбург-2» у РФ знішчаны ваенна-транспартны самалёт Ту-134. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.

«Згарэла варожая тушка. У ноч з 12 на 13 кастрычніка 2024 года ў Расіі згарэў самалёт Ту-134 117-га ваенна-транспартнага авіяцыйнага палка Узброеных сіл дзяржавы-агрэсара. Спусташальны пажар успыхнуў на расейскі ваенны аэрадром «Арэнбург-2», дзе базаваўся Ту-134», — гаворыцца ў паведамленні.

Крыніцы ў разведцы адзначаюць, што такія савецкія самалёты выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, для перавозкі кіруючага складу Мінабароны РФ.

Nashaniva.com