У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні
Жудасны выпадак адбыўся ў адным з прыватных дамоў па вуліцы Каменскага ў Бабруйску 13 кастрычніка, паведамляе МНС.
14.10.2024 / 10:06
66-гадовая жанчына пачала гатаваць ежу, а яе муж займаўся нарыхтоўкай дроў у двары. Калі мужчына зайшоў у дом, то пабачыў жонку на кухні ў палаючай вопратцы.
Мужчына патушыў агонь і выклікаў хуткую дапамогу. На жаль, медыкі канстатавалі смерць пенсіянеркі.
Прычына пажару высвятляецца.