«Хахлы, кожнаму буду горла рэзаць!» Як кантрактнік Толік 24 дні быў ваенным блогерам — пакуль не загінуў на першым жа заданні

Хлопец заключыў кантракт 22 жніўня 2024 года і пачаў весці відэадзённік. 14 верасня 2024 года ён наступіў на расцяжку і памёр ад страты крыві і атрыманых ранаў.

14.10.2024 / 15:37

Анатоль Гарбачоў з пазыўным «Малой». Фота: сацыяльныя сеткі 

18-гадовы хлопец з Разані Анатоль Гарбачоў 22 жніўня падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны. Аб гэтым ён расказаў у сваім тэлеграм-канале.

«Кантракт з Міністэрствам абароны заключаны. Зараз у ваенкамат ваеннік атрымліваць — і ў Падмаскоўе».

Пасля гэтых слоў на відэа ідзе пост з фотаздымкам брашуры ад Міністэрства абароны аб службе па кантракту ў Маскве. Там абяцаюць за першы год 5,2 мільёна рублёў (каля 50 тысяч еўра).

У новым відэа, запісаным 27 жніўня, хлопец настроены радыкальна:

«Бля, хахлы, чакайце мяне, сучары *баныя, так вас ненавіджу, бля, кожнаму буду горла рэзаць, на**й. Мне далі план, бл**ь: пяці хахлам, бл**дь, галаву адрэжу на відэа, на**й — буду старшым у раёне. Я гэта зраблю, мне по**й, я **нутый».

У відэа за 28 жніўня хлопец дэманструе накрыты стол, за якім сядзяць навабранцы, і заўважае: «Які тут адбой, нах**й. За сталом сядзім, бл**ь.

29 жніўня ён паведаміў, што заўтра іх адпраўляюць «на Курск».

У хуткім часе настрой у хлопца змяніўся. 11 верасня ў сваім канале Толік пакідае нервовае паведамленне:

«Ё*аный камбат, пі*ар, сыходзіць у адстаўку. І яму настолькі по**й на ўзвод, што ён я*ашыць нас у самую х**ню, адкуль выйсці вельмі складана. НА**Я ТАК РАБІЦЬ БЛ**Ь». Толік абяцае знайсці камбата і пабіць — калі выжыве.

12 верасня хлопец запісаў відэа, у якім заўважае, што яму «не хочацца ехаць, але трэба» і дзеліцца тым, што раней за ўсіх падняўся, каб «нацешыцца, магчыма, апошнім днём». «Хутчэй за ўсё так будзе», — з сумам дадае хлопец.

У наступным відэа з той жа дзень Толік гаворыць: «Што робяць людзі, калі ім засталося жыць 1 гадзіну 11 хвілін?» і расказвае, што слухае музыку. «Кукушка ў мяне паехала. І я гавару гэта ў адкрытую. Вельмі весела».

Праз некаторы час хлопец выклаў новае відэа са словамі:

«Підарам быў, на**й, па жыцці, бля**ь. Вырашыў схадзіць на «СВОшку». Думаў, змянюся. Змены адбыліся. Дык вось, паміраць цяпер не хочацца, а выйсця няма. Усё, братва, усе, хто ёсць, бл**ь, вымушаны з вамі хіба што развітацца. Ніх** харошага не будзе. Праз тры дні, калі што, на Сысоеўскіх могілках сустрэча».

Праз два дні, як паведамляюць сябры Толіка, ён загінуў. Яны расказваюць, што апошнім жаданнем хлопца было, каб сябры апублікавалі падрабязнасці яго гібелі.

«14 верасня хлопцы пайшлі на заданне. Іх было 6 чалавек. Прыкладна а 8-й ранку яны наступілі на расцяжку. Усе 6 чалавек былі параненыя. У Толіка былі вельмі цяжкія раненні абедзвюх ног і адкрыты пералом рукі. … Толік памёр ад страты крыві і атрыманых ранаў».

Хлопца пахавалі 27 верасня. Ён не паспеў атрымаць нават аднаразовую выплату ў сувязі з падпісаннем кантракту. На фронце Толік прабыў 14 дзён.

«Дзе мараль?» Расійскі вайсковец вярнуўся ў родную Бурацію, а яго дом разрабавалі. Скралі нават унітаз

Расійскі вайсковец Максім у адпачынку памяняў пол і вярнуўся на вайну як дзяўчына Максін

Расійскі вайсковец па загадзе камандзіра падпаліў сваё аўто. У выніку згарэлі два танкі і чатыры бронетранспарцёры

Nashaniva.com