Польшча створыць мінныя палі на сваёй усходняй мяжы

14.10.2024 / 12:16

Ілюстрацыйнае фота з польска-беларускай мяжы: Michal Dyjuk, File

Мінныя палі будуць уваходзіць у комплекс інжынерных збудаванняў «Усходняга шчыта», які польскія вайскоўцы ствараюць на ўсходняй мяжы краіны, паведамляе Польскае тэлебачанне.

«А 13:00 (14:00 па Мінску) на палігоне ў Ожышы пачнуцца вучэнні, сюды прыбудзе прэм'ер-міністр Дональд Туск. Вучэнні звязаныя з тэставаннем элементаў «Усходняга шчыта», — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што элементы, якія будуць тэставацца сёння, — гэта бетонныя вожыкі, супрацьтанкавыя равы і мінныя палі. Пазней менавіта іх плануюць выкарыстоўваць ужо для аснашчэння «Усходняга шчыта».

Nashaniva.com