Памёр гісторык Уладзімір Тугай

Яму было 73 гады.

14.10.2024 / 14:09

Памёр гісторык, доктар гістарычных навук Уладзімір Тугай.

Уладзімір Тугай нарадзіўся ў Нароўлі Гомельскай вобласці 

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1976 годзе, потым працаваў у інстытуце, у 1991—2005 гадах быў дэканам гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, у 2005—2015 — загадчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча. З 2016 года быў загадчыкам цэнтра ўсеагульнай гісторыі і міжнародных адносін Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Даследаваў гісторыю Беларусі, нацыянальных меншасцей Беларусі — латышоў, літоўцаў, палякаў і немцаў. 

У канцы 2020 года пасля таго, як кіраўніцтва Інстытута гісторыі вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з некаторымі гісторыкамі, у знак салідарнасці таксама пакінуў Інстытут.

Nashaniva.com