Лукашэнка сёння прыняў з дакладам Лукашэнку
14.10.2024 / 14:24
Аляксандр Лукашэнка сёння заслухаў даклад прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктара Лукашэнку, паведамляе тэлеграм-канал «Пул першага».
Фота: БелТА
Былі абмеркаваныя вынікі ўдзелу беларускіх атлетаў у мінулых буйных міжнародных стартах, уключаючы Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Парыжы.
Таксама былі абмеркаваныя перспектывы ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе 2026 года.
Лукашэнка-старэйшы падкрэсліў, што нягледзячы на знешні ціск і рознага роду абмежаванні, беларускія спартсмены праявілі волю да перамогі, дабіўшыся высокіх вынікаў.