Затрымалі трох топ-чыноўнікаў з Беларускай чыгункі

11 і 12 кастрычніка ГУБАЗіК затрымаў шэраг супрацоўнікаў з упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтра кіравання перавозкамі (ЦКП), паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі.

14.10.2024 / 14:36

Фота: Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі

Сярод затрыманых фігуруюць прозвішчы:

Папярэдне затрыманым інкрымінуецца злачынства па артыкуле 430 Крымінальнага кодэкса: атрыманне хабару.

Мяркуецца, што гэтая аперацыя праведзена ў рамках справы першага намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба, якога затрымалі за хабар раней і ў тайніках якога знайшлі $3 млн, раней выказвае меркаванне Супольнасць чыгуначнікаў.

Nashaniva.com