ЕГУ аднавіў дацэнта Сяргея Сялецкага ва ўніверсітэце

ЕГУ аднаўляе дацэнта Сяргея Сялецкага на папярэдняй пасадзе і забяспечвае яго паўторную інтэграцыю ў акадэмічную дзейнасць.

14.10.2024 / 14:48

Гэта азначае, што ўніверсітэт не стаў астрэчваць рашэнне Віленскага раённага суда, агучанае 2 кастрычніка, піша «Еўрарадыё».

«Нашай мэтай з'яўляецца аднавіць давер паміж усімі членамі нашай акадэмічнай супольнасці і зноў пацвердзіць прыхільнасць прынцыпам узаемнай павагі, акадэмічнай сумленнасці і правоў асобы, якія закладзены ў Этычным кодэксе ЕГУ», — сказана ў лісце, які атрымалі студэнты ўніверсітэта.

Сялецкага звольніні пасля таго, як некалькі студэнтак і выпускніц універсітэта абвінавацілі яго ў харасменце. Мастак аспрэчыў умовы звальнення ў судзе і выйграў.

Акрамя ўзнаўлення на працы, ён атрымае ўнушальную кампенсацыю за час, які заставаўся без працы.

Nashaniva.com