Дызайнера-ілюстратара судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах

У Мінскім гарадскім судзе 14 кастрычніка распачаўся суд над 41-гадовым дызайнерам Сяргеем Скібінскім.

14.10.2024 / 15:42

Яго абвінавачваць паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). Сутнасць абвінавачвання невядомая, піша «Вясна»

Вядома, што Сяргей да 2020 года быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.bу. Таксама ён любіць падарожнічаць ды фатаграфаваць. У сацсетках Сяргей публікуе фота са сваіх вандровак і проста пейзажы розных месцаў. Апошні раз у сацсетках ён быў анлайн 19 студзеня.

Працэс вядзе Святлана Чарапанава.

Nashaniva.com