Продажы новых аўтобусаў МАЗ на расійскім рынку значна знізіліся

У верасні 2024 года на расійскім рынку прададзена 8 новых аўтобусаў Менскага аўтамабільнага завода — на 61,9% менш, чым у тым жа месяцы 2023-га (21), сведчаць звесткі расійскага агенцтва «АСМ-холдынг».

14.10.2024 / 16:00

За тры кварталы рэалізавана 335 адзінак гэтай тэхнікі (год таму было 730 адзінак, змяншэнне на 54,1%).

Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла 16-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента аўтарынка Расіі, канстатавалі эксперты. Доля на рынку склала 0,8%.

Лідарамі продажаў у верасні сталі расійскі ПАЗ (333; +43,5% у гадавым вымярэнні), кітайскі Yutong (152; +3,4%) і расійскі «Нефаз» (93; -36,3%).

За 2023 год беларускім прадпрыемствам у Расіі было рэалізавана 925 адзінак аўтобусаў — на 11,1% менш, чым у 2022-м (1040). Па выніках 2023-га, як і годам раней, МАЗ заняў 6-е месца ў адпаведным сегменце аўтарынка Расіі.

Апошнім часам у прадукцыі МАЗ адзначаюцца вялікія праблемы з якасцю — і з расійскіх рэгіёнаў, і з Беларусі нярэдка прыходзяць паведамленні пра ўзгаранні аўтобусаў падчас эксплуатацыі.

У Расіі зноў гарэў беларускі МАЗ

Продажы аўтобусаў МАЗ у Расіі знізіліся ў першым паўгоддзі амаль удвая

Аўтобус МАЗ зноў задыміўся — гэтым разам у Казані

У Гомелі загарэўся аўтобус МАЗ

У Мазыры падчас рэйсу задыміўся аўтобус МАЗ — ВІДЭА

Nashaniva.com