Жыхарка Баранавіч паказала сямейную рэліквію, якой больш за 170 гадоў ФОТЫ

Баранавіцкае выданне Bar24 праводзіць на сваім сайце акцыю «Сямейная рэліквія», у якой чытачы расказваюць і паказваюць рарытэтныя рэчы, якія захоўваюцца ў іх сем'ях. Жыхарка Баранавіч Данута паказала куфэрак, якому, па яе словах, ужо больш за 170 гадоў.

14.10.2024 / 22:29

Узоры з саломкі на куфэрку

Уладальніца расказвае:

«Гэты куфэрак належыць нашай сям’і вельмі даўно. Мая бабуля расказвала, што скрынку купіла некалі яшчэ яе бабуля. Гэта было прыкладна ў сярэдзіне 1800-х гадоў. У гэтым куфэрку знаходзіўся яе вясельны пасаг. Пазней прапрабабуля перадала яго перад вяселлем маёй прабабулі. Потым куфэрак такім самым чынам трапіў маёй бабулі, а пасля і маёй маці»

Куфэрак аздоблены ўзорамі з саломкі. У месцах, дзе саломка з часам адслаілася, відаць прыгожа напісаныя лацінскія і кірылічныя літары ад нейкіх слоў.

Літары на старой паперы пад саломкаю

Некалі скрыначка зачынялася, аднак з цягам часу ключ згубіўся. У сярэдзіне куфэрка знаходзіцца драўляная палічка, пад якой мой бацька раней захоўваў грошы.

Ад замка ў куфэрку ўжо няма ключа

Схованка для грошай

Мама трымала ў гэтым куфэрку даматканую тканіну і яшчэ адну сямейную рэліквію, якая засталася ад прапрабабулі — вялікую чорную жалобную хустку з Англіі. Яна таксама захавалася і дасюль ляжыць у гэтай скрынцы.

Жалобная хустка з Англіі

Пасля смерці бацькоў куфэрак пераехаў з вёскі ў Баранавічы. І захоўваецца як напамін пра нашых продкаў. Спадзяюся, некалі я перадам яго сваім унучкам.

Сямейная рэліквія — куфэрак прапрабабулі

«Зазіраю ў акенца, у якім гарыць цёплае святло, — і згадваю сваё дзяцінства». Дзяўчына знайшла арыгінальны спосаб, як захаваць цёплыя ўспаміны

Кветкавыя кампазіцыі з мясцовых раслін і адметныя дыванкі на алтарных прыступках. Такія «скарбы» можна пабачыць у касцёлах на Браслаўшчыне 

У вёсцы пад Беразіном знайшоўся кубак з каранацыі апошняга расійскага імператара

Nashaniva.com