Кола, якое адляцела пры ДТЗ, траўмавала пешахода

У Лідскім раёне з-за ДТЗ на праезнай частцы пацярпела жанчына, якая ішла па абочыне.

15.10.2024 / 11:20

32-гадовы кіроўца на БМВ рухаўся з Бярозаўкі ў напрамку аграгарадка Ганчары. У нейкі момант ён часткова выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Опель» пад кіраваннем 57-гадовай жанчыны.

Ад удару ў аўтамабілі БМВ адарвалася кола і ўдарыла ў жанчыну-пешахода 1948 года нараджэння, якая рухалася па краі праезнай часткі дарогі.

Пешахода даставілі ў бальніцу з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці.

Nashaniva.com