На Валгаградскай 22-гадовы кіроўца збіў на зебры дзяўчыну

Яна ў бальніцы.

15.10.2024 / 13:12

22-гадовы кіроўца Volkswagen, рухаючыся па вуліцы Валгаградскай у Мінску, паблізу дома №63, не прапусціў, а здзейсніў наезд на дзяўчыну, якая перасякала праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пасля сутыкнення дзяўчыну адкінула ў бок.

У выніку ДТЗ 24-гадовая дзяўчына была дастаўлена ў бальніцу.

Nashaniva.com