Заснавальнік Zubr Capital расказаў, чым «кароткая» адукацыя лепшая за «доўгую»

Кіраўнік Zubr Capital Алег Хусаенаў падчас сустрэчы ў Варшаве паразважаў пра перспектывы бізнэсу, а таксама пра тое, чым «кароткая» адукацыя лепшая за «доўгую». Размову апублікаваў devby.io.

15.10.2024 / 14:43

Фота: Devby.io

«Асабіста для мяне цяпер «кароткая» адукацыя лепшая ў сілу таго, што ў нас вельмі дынамічна ідзе бізнэс — ты не можаш узяць перапынак на 18 месяцаў, колькі доўжыцца «доўгі» MBA. 

У 2016 годзе я паступіў на MBA, а ў 2017 мы паднялі фонд — і я адмовіўся ад навучання, таму што разумеў: у мяне не будзе на гэта часу», — сказаў Алег Хусаенаў.

Ён кажа, што залежыць ад таго, чаму трэба навучыцца і чым займацца.

«У свой час мы напісалі кнігу «Усе кампаніі шчаслівыя аднолькава», у якой паспрабавалі ў дапамогу гендырэктару коратка выкласці, як перайсці ад стартаперскай культуры да рэгулярнага менеджменту. На жаль, наклад скончыўся. Мы рыхтуем новы. Але мы вырашылі, што трэба абнавіць кейсы. Думаю, праз год зробім. 

Няма ў мяне прамога адказу, ці трэба ісці вучыцца на MBA. Калі вы думаеце, што гэта вам дапаможа рабіць бізнэс — можа быць», — дадаў Алег Хусаенаў.

Nashaniva.com