Перад тым, як агучыць свой заробак, Пратасевіч паглядзеў на кагосьці за кадрам

У інтэрв'ю Ксеніі Сабчак блогер Раман Пратасевіч, які цяпер працуе зваршчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова, зладзіў ёй туды экскурсію. Выглядае, што, перш чым адказаць на некаторыя пытанні, ён пытаў дазвол, ці можна гэта агучыць.

15.10.2024 / 14:56

Перш чым назваць свой заробак, Пратасевіч на кагосьці паглядзеў. У інтэрв'ю гэты момант на 9:50.

Такі момант быў, калі размова зайшла пра заробак.

— Слухай, а якая з/п у цябе як у зваршчыка? — спытала Сабчак.

— Ну, я думаю, я магу сказаць? — кажа Пратасевіч і глядзіць на кагосьці за кадрам.

У той бок, пасміхаючыся, паглядзела і Сабчак.

Хто там стаяў, невядома.

Нагадаем, у тым інтэрв'ю Пратасевіч расказаў, што на заводзе атрымлівае 2200-2500 рублёў, а ў звашчыкі пайшоў, бо ў іншых месцах працы яму адмаўлялі праз яго бэкграўнд.

Таксама Сабчак задала некалькі пытанняў прапагандысту Рыгору Азаронку. Выглядала, што ў яго прысутнасці Пратасевіч пачувае сябе не надта камфортна.

Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў 

Nashaniva.com