Мінінфармацыі прыпыніла дзейнасць друкарні Беларускага таварыства інвалідаў
Міністэрства інфармацыі заявіла, што прыпыніла дзеянне пасведчання аб рэгістрацыі вытворцы друкаваных вырабаў друкарні Беларускага таварыства інвалідаў.
15.10.2024 / 15:06
Мінінфарм спасылаецца на пункт, якім прадугледжана, што ў выпадку змены звестак, якія ўносяцца ў рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаванай прадукцыі, прадпрыемства павінна на працягу месяца паведаміць пра гэта міністэрству і падаць дакументы, якія пацвярджаюць змены.