Пракурор папрасіў для Паліны Шарэнды-Панасюк яшчэ год зняволення

Вырак палітзняволенай Паліне Шарэндзе-Панасюк у Рэцыцкім судзе чакаецца а 17-й гадзіне. Пра гэта паведаміў Радыё Свабодзе муж актывісткі Андрэй Шарэнда.

15.10.2024 / 15:46

З 14 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна над Палінай Шарэнду-Панасюк ідзе трэці раз суд па 411 артыкуле Крымінальнага кодэкса — за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Палітзняволенай пагражае яшчэ 1 год увязнення на дадатак да тых амаль ужо чатырох гадоў, якія яна адбыла. Паводле Андрэя Шарэнды, ягоная жонка не мае ілюзіяў што да выніку працэсу. Два ранейшыя суды з гэтым жа артыкулам дадалі ёй па 1 годзе зняволення.

Муж палітзняволенай па-ранейшаму няшмат ведае пра яе здароўе, за якое ёсць падставы хвалявацца.

23 траўня 2024 года Паліна Шарэнда-Панасюк мелася выйсці на волю пасля адбыцця тэрміну зняволення ў 2,5 года і двух дадатковых тэрмінаў па 1 годзе, дабаўленых судом нібыта за «злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі».

Але замест вызвалення актывістку змясьцілі ў Гомельскае СІЗА на час расследавання новай крымінальнай справы паводле 411 артыкула КК («Непадпарадкаванне адміністрацыі турмы»).

Беларускія праваабаронцы прызналі Паліну Шарэнду-Панасюк палітзняволенай.

На волі Паліну Шарэнду-Панасюк чакаюць муж Андрэй і двое сыноў — Славамір і Стах.

У ліпені сваякі Паліны даведаліся, што ў жанчыны дыягнаставалі «хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасьці». Нядаўна муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда напісаў пра рэзкае пагаршэнне стану здароўя Паліны.

У сярэдзіне верасня палітзняволеную перавялі з ІЧУ Рэчыцы ў СІЗА Гомеля. Па прыбыцці яе адразу адправілі ў карцар на 10 дзён.

Nashaniva.com