Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы

Што з выездам з Беларусі па стане на раніцу 08:00 серады?

16.10.2024 / 08:16

Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы, чаго не было некалькі дзён. Так на пераходзе «Казловічы» раніцай стаяць 220 велікагрузаў.

На пагранпераходзе «Брэст» стаіць два аўтобусы і 452 легкавыя аўтамабілі.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» і «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, стаяць 490 і 580 фур адпаведна.

На латвійскай мяжы стаіць 200 фур, а чэргаў з аўтобусаў і легкавых аўто таксама няма.

Nashaniva.com