Пачынаюць судзіць аналітыка Андрэя Паротнікава. Яму пагражае да 20 гадоў

16 кастрычніка ў Менскім абласным судзе пачынаецца працэс над блогерам, былым міліцыянтам Андрэем Паротнікавым. Працэс будзе закрыты.

16.10.2024 / 09:51

Андрэю Паротнікаву 46 гадоў. У маладосці служыў у міліцыі. Вядомы як палітычны і вайсковы аналітык, вёў уласны блог Belarus Security Blog. У 2022 годзе Андрэя Паротнікава пазбавілі звання капітана міліцыі запаса.

Пра яго затрыманне «Наша Ніва» паведамляла ў сакавіку 2023 года. Праз паўгода канал АНТ выпусціў фільм, у якім кадэбісты распавялі, у чым абвінавачваюць Паротнікава — у тым, што ён вёў свой блог і збіраў аналітыку па Беларусі, а таксама перапісваўся з калегамі-экспертамі.

У выніку яму выставілі наступнае абвінавачванне:

Паротнікаву можа пагражаць да 20 гадоў калоніі.

Працэс пачынаецца 16 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе, пасяджэнні будуць закрытыя. Судзіць эксперта будзе Вячаслаў Тулейка. Ён жа вёў працэсы над Пратасевічам і іншымі фігурантамі справы Нехта, а таксама анархістам Ігарам Аліневічам і яго паплечнікамі.

Nashaniva.com