«Пасылка не можа быць дастаўлена». У махляроў новы метад — яны прадстаўляюцца поштай

Невядомыя прапануюць актуалізаваць звесткі па фішынгавай спасылцы.

16.10.2024 / 11:40

Ашуканцы ў Беларусі пачалі выкарыстоўваць новы метад падману. Яны рассылаюць паведамленні ад імя пошты з просьбай актуалізаваць звесткі для дастаўкі пасылкі.

У паведамленні гаворыцца, што пошта не можа даставіць пасылку, таму што адрас неактуальны. Чалавеку прапануецца прайсці па спасылцы і ўвесці асабістыя дадзеныя для дастаўкі.

У міліцыі нагадалі, што сапраўдная пошта накіроўвае кліентам паведамленні пра паступленне паштовых адпраўленняў толькі інфармацыйнага характару.

Рассылка паведамленняў, якія паказваюць на неабходнасць аплаты паштовых паслуг па спасылцы ў рэжыме анлайн з наступным уводам даных банкаўскіх плацежных карт, не ажыццяўляецца.

Nashaniva.com