Страшнае ДТЗ у Свіслацкім раёне: мужчыну заціснула ў палаючым аўто, ён не змог выбрацца

Раніцай у сераду Chevrolet з'ехаў у кювет і загарэўся.

16.10.2024 / 12:47

Скрыншот відэа: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

Смяротнае ДТЗ адбылося раніцай 16 кастрычніка каля пасёлка Поразава. 47-гадовы кіроўца Chevrolet не справіўся з кіраваннем і трапіў у кювет.

Там машына сутыкнулася з дрэвам. Ад удару аўто загарэлася. Мужчына аказаўся заціснутым у транспартным сродку і не змог выбрацца. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

Nashaniva.com