БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Ганцавіцкім раёне пад коламі цягніка загінула 76-гадовая раварыстка

16.10.2024 / 14:54

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася паблізу аграгарадка Малькавічы.

Раніцай 16 кастрычніка 76-гадовая вяскоўка на ровары паехала ў лес па ягады, паведамляе абласная міліцыя.

Па шляху жанчыне трэба было перасекчы чыгуначны пераезд, аднак гарэў чырвоны забараняльны сігнал.

Пенсіянерка прапусціла таварны цягнік і накіравалася праз чыгунку, не заўважыўшы, што па другім шляху рухаецца дызель-цягнік.

Машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, але наезду пазбегнуць не ўдалося. Пенсіянерка загінула на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула