Мінчук прадаў аўто, але з ім разлічыліся несапраўднымі купюрамі

Мужчына звярнуўся ў адзін з банкаў горада для абмену грашовай купюры наміналам 100 даляраў ЗША. Сапраўднасць грашовага білета выклікала сумневы ў касіра валютна-абменнага пункта, пра што яна паведаміла ў міліцыю.

16.10.2024 / 15:33

Мужчына распавёў міліцыянтам, што нядаўна прадаў аўтамабіль за 12 200 даляраў ЗША, разлік быў у замежнай валюце. Пра тое, што купюра можа быць падробленай, ён і не здагадваўся. Яшчэ 121 банкноту мужчына добраахвотна аддаў супрацоўнікам міліцыі для ўстанаўлення сапраўднасці.

Эксперт даследаваў купюры і прыйшоў да высновы, што ўсе грашовыя білеты выраблены не прадпрыемствам.

Выявы пярэдняга і адваротнага бакоў, уключаючы серыйныя нумары, былі імітаваны і выкананы спосабамі электрафатаграфічнага друку, а таксама плоскага афсетнага друку. Элементы OVI ў выглядзе наміналу грашовага білета «100» нанесеныя фарбавальным рэчывам зялёнага колеру ды інш., паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Nashaniva.com