Пад Масквой расстралялі высокапастаўленага афіцэра ГРУ — ён толькі вярнуўся з вайны ва Украіне

44-гадовы Мікіта Клянкоў быў намеснікам камандзіра цэнтра падрыхтоўкі спецназа.

16.10.2024 / 18:19

Фота: Baza

У вёсцы Меленкі Маскоўскай вобласці невядомы расстраляў 44— гадовага Мікіту Клянкова — намесніка камандзіра цэнтра падрыхтоўкі Сіл спецаперацый УС РФ і ўдзельніка вайны супраць Украіны.

Забіты палкоўнік, паводле звестак расійскіх СМІ, тыдзень таму вярнуўся з вайны. Клянкова расстралялі ў ягоным аўтамабілі. Сілавікі лічаць, што стралок мог прыйсці ў вёску пешшу праз лес. Версію пра тое, што за машынай Клянкова гнаўся іншы аўтамабіль, следчыя адкінулі, піша Mash.

Клянкоў служыў намеснікам камандзіра ў в/ч 43292 — гэта цэнтр падрыхтоўкі Сіл спецаперацый. Ён быў высокапастаўленым афіцэрам Галоўнага разведвальнага ўпраўлення, даведаліся «Важные истории».

Акрамя таго, згодна з геалакацыйнымі данымі ўцечак, Клянкоў заказваў дастаўку ежы ў штаб-кватэру ГРУ, а таксама наведваў паліклініку каля будынка ГРУ.

Ён валодаў аўтамабілем Hyundai Palisade — у аўтамабілі такой жа самай мадэлі яго расстралялі, вынікае з відэа, апублікаванага СК. Таксама ён з'яўляецца ўладальнікам Mercedes Benz E300, пазадарожніка Hummer H3 і Ford.

У Бярдзянску забілі суддзю-калабаранта

У Пецярбургу забілі палітактывіста Віталя Іофе

ГУР Украіны заявіла пра ліквідацыю расійскага прапагандыста

Nashaniva.com