У папулярных беларускіх чыпсах знайшлі свіное шчацінне

Старонні элемент знайшлі ў разнавіднасці снэкаў пад назвай чычарон — закусцы з абсмаленай свіной шкуры. На прылаўкі з чарговай партыі адправілася ўпакоўка, у складзе якой ёсць чыпсіны са свіным шчаціннем, піша Blizko.by. 

16.10.2024 / 17:59

На здымку выразна бачныя шчацінкі да сантыметра даўжынёй. Партыя вырабленая 2 кастрычніка 2024 года.

Выпускае гэтыя чыпсы фермерская гаспадарка «Вясковыя прысмакі» з вёскі Барсукі ў Лепельскім раёне. Сам цэх па вырабе знаходзіцца ў Мінску на вуліцы Ландара, 22 у Курасоўшчыне. Гэта звычайны жылы дом каля МКАД, у якім таксама знаходзіцца крама «Грошык» і нарыхтоўчы цэх.

Прадукцыя фермерскай гаспадаркі прадаецца ў сетцы крам кампаніі «Еўрагандаль» — напрыклад, у «Еўраопце».

У нарыхтоўчым цэху выданню расказалі, што выраб гэтых чыпсаў — ручны працэс: на стадыі падрыхтоўкі рабочыя адбіраюць толькі чыстыя свіныя скуркі, без валасянога покрыва, а скуркі з поўсцю ідуць у брак. А пасля абсмажвання таксама ўсё перабіраецца, каб не было «гарэлікаў» ці іншага браку.

«Мабыць, паўплываў чалавечы фактар», — сказалі на прадпрыемстве і паабяцалі прыняць усе меры, каб больш такога не паўтарылася.

У беларускіх кавярнях з’явіўся бульбяны раф. У складзе ёсць пюрэ ды чыпсы

У Польшчы адкрылася сетка крамаў, куды завозяць беларускія тавары. Абяцаюць нават чыпсы ў пласцінках

У Беларусі вывелі новы сорт бульбы для чыпсаў

Nashaniva.com