Ціханоўская расказала пра свае планы на выбары-2025

«Тое, што будзе арганізавана рэжымам Лукашэнкі, не мае ніякіх адносін да выбарчага працэсу».

17.10.2024 / 10:14

Святлана Ціханоўская, 3 кастрычніка 2024 года. Фота: SOPA Images LightRocket via Getty Images

У інтэрв'ю нямецкаму выданню BILD Святлана Ціханоўская расказала, што будзе рабіць у 2025 годзе, у якім пройдуць наступныя прэзідэнцкія выбары.

«У 2020 годзе наша рэвалюцыя была не аб мандаце на пяць гадоў. Наша рэвалюцыя была аб свабодных і сумленных выбарах. І людзі мне далі мандат да таго моманту, калі гэтыя выбары можна будзе арганізаваць.

Выбарны цыкл у Беларусі скончыўся ў 2020 годзе. І тое, што будзе арганізавана рэжымам Лукашэнкі ў 2025 годзе, не мае ніякіх адносін да выбарчага працэсу ўвогуле. Гэта будзе прызначэнне Лукашэнкам самога сябе. Гэта будзе цырк, рытуал нейкі такі савецкі. Але абсалютна не выбары.

У краіне, дзе лідары меркаванняў сядзяць у турме, дзе няма грамадзянскай супольнасці (яна знішчана), дзе свабодныя медыя былі вымушаныя з'ехаць і прызнаныя экстрэмісцкімі, дзе кожны дзень адбываюцца рэпрэсіі, каб не даць людзям права голасу, мы не можам увогуле гаварыць аб выбарах.

Таму, зразумела, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, будзе праводзіць гэты рытуал.

А мы, як дэмакратычны рух, проста будзем выкарыстоўваць гэтую сітуацыю для палітычнай мабілізацыі беларусаў»,

— расказала Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская абмеркавала з намеснікам дзяржсакратара ЗША закрыццё лазеек у санкцыях

«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку

Прэс-служба ААН назвала Ціханоўскую «прэзідэнт-элект»

Nashaniva.com