Сілавікі затрымалі грамадзяніна Ізраіля за 18 каментароў пра Лукашэнку і сакратара Рады бяспекі

Па мужчыну традыцыйна прыйшла цэлая група захопу.

17.10.2024 / 11:22

Затрымлівалі мужчыну мінімум шэсць сілавікоў у поўным абмундзіраванні. Разам з ім з кватэры вывелі яшчэ аднаго чалавека.

На відэа затрыманы гаворыць, што ў 1997 годзе атрымаў грамадзянства Ізраіля. А ў 2020 годзе напісаў 18 негатыўных каментароў на адрас Лукашэнкі і сакратара Рады бяспекі (падчас пратэстаў 2020 года гэтую пасаду займаў Валерый Вакульчык, затым яго змяніў Аляксандр Вальфовіч).

На відэа сілавікоў мужчына гаворыць, што грамадзянства Беларусі ў яго няма, просіць даць магчымасць зноў атрымаць грамадзянства Беларусі.

Nashaniva.com