У Магілёўскай вобласці за даўгі прадаюць фантан

У Беларусі на таргах з'явіліся новыя незвычайныя лоты. Гэтым разам з аўкцыёну паспрабуюць прадаць фантан і аб'екты добраўпарадкавання ў гарадскім пасёлку Круглае. Інфармацыя пра лоты размешчана на сайце «Белюрзабеспячэнне».

17.10.2024 / 12:08

Фантан. Фота: e-auction.by

Фантан знаходзіцца на вуліцы Цярноўскага, 5, на зямельным участку плошчай 0, 58 га на праве арэнды. На таргі яго выставіла Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама. Фантан належыць «Круглянскай перасоўнай механізаванай калоне № 266».

Пачатковы кошт лота — 960 рублёў. Для ўдзелу ў аўкцыёне трэба пакінуць задатак 10% ад кошту, г. зн. 96 рублёў.

Рэгістрацыя на таргі скончыцца 28 кастрычніка ў 16:00, а сам аўкцыён пройдзе на наступны дзень, 29 кастрычніка.

Nashaniva.com