БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Гродзенскі заапарк паказаў, што вырасла з двух медзведзянятаў-падкідышаў

17.10.2024 / 15:9

Nashaniva.com

Прайшло ўжо паўтара года з таго часу, як у Гродзенскім заапарку пасяліліся медзведзяняты-падкідышы. На момант з'яўлення іх у Гродне жывёлам было 4,5 месяца. Іх назвалі Маша і Лёша, піша smartpress.by.

Такімі яны былі

За мінулы час з маленькіх, пухнатых камячкоў яны ператварыліся ў сапраўдных мядзведзяў, паведамляюць у заапарку. «Прыйшоў час перасяляць іх у «дарослы» вальер. Зіму нашы любімчыкі правядуць не ў цёплым памяшканні ветэрынарнага корпуса (як у мінулым годзе), а ў самай сапраўднай мядзведжай бярлозе», — гаворыцца ў паведамленні.

Такімі сталі

Калі зіма будзе мяккай, засынаць падрослыя медзведзяняты, хутчэй за ўсё, не стануць. А вось калі прыйдуць сапраўдныя халады з завеямі і маразамі, цалкам верагодна, што Маша і Лёша западуць у сваю першую ў жыцці спячку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула